Нігерыйскі футбаліст судзіцца з мінскім “Дынама” за заробак
Нігерыйскі паўабаронца Крысціян Абадо падаў пазоў у Спартовы арбітражны суд у Лазане супраць мінскага футбольнага “Дынама”.
Спартсмен хоча дамагчыся ад клуба выплаты заробку. Пасяджэнне па гэтай справе адбудзецца 30 сакавіка.
Абадо падпісаў кантракт з мінскім “Дынама” ў лютым 2013 года, аднак выступіў на полі ўсяго ў адным матчы. У кастрычніку таго ж года кіраўніцтва каманды скасавала з ім кантракт і назвала прычынай “неналежнае выкананне кантрактных абавязанняў”.
Цяпер нігерыйскі футбаліст гуляе за румынскую “Канкордыю”, нагадвае by.tribuna.com