Нелегальную "Мазгабойню" выявілі ў наваполацкай кавярні
"Мазгабойня", ілюстрацыйнае фота / omskzdes.ru
У адно з наваполацкіх кавярняў супрацоўнікі падатковай інспекцыі выявілі парушэнне. Арганізатар віктарын "Мазгабойня" вёў сваю дзейнасць без рэгістрацыі ў якасці прадпрымальніка.
Як піша "Новополоцк сегодня", справа дайшла да эканамічнага суда Віцебскай вобласці. Аднак суд вырашыў не канфіскоўваць даход, атрыманы ад незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці.
Суддзя ўлічыў наяўнасць абставінаў, якія змякчаюць адміністрацыйную адказнасць. Таксама было ўлічана, што арганізатар "Мазгабойні" яшчэ да пачатку суда зарэгістраваў юрыдычную асобу для далейшага вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці. Таму яго проста аштрафавалі.