"Праца прыпынена". Ідзе расследаванне пасля атручванняў у мінскім бістро
"Піт Stop" / Tripadvisor
Спецыялісты санэпідслужбы праводзяць расследаванне ў сувязі з успышкай захворванняў на кішэчныя інфекцыі наведвальнікаў мінскага бістро “Піт Stop”. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, зарэгістравана 12 выпадкаў гастраэнтэрыту інфекцыйнага паходжання.
— Пацыенты шпіталізаваны ў інфекцыйную бальніцу. Іх стан - сярэдняй ступені цяжкасці, — паведамілі ў ведамстве.
На гэты момант, былі праведзены праверкі кухні, адабраны пробы для лабараторных даследаванняў страваў і сыравіны, абследаваны работнікі. Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што праца кафэ прыпыненая да ўстаранення выяўленых парушэнняў.
— Санэпідмерапрыемствы працягваюцца, — паведаміла Міністэрства.