"Не цяжэй, чым завалы ў Бучы": стрым з беларускай, якая шукае працу ў Польшчы
Карына Пацёмкіна / асабісты архіў / асабісты архіў
Карына Пацёмкіна — беларуска, якая сустрэла вайну ў Бучы, а потым аднаўляла горад пасля акупацыі расіянамі. За гэта яна атрымала падзяку ад мясцовага галавы. Нягледзячы на валанцёрства і дапамогу ўкраінцам, Карына сутыкалася з праблемамі легалізацыі ва Украіне, куды пераехала ў 2021 годзе праз пераслед на радзіме.
Ад нядаўняга часу дзяўчына жыве ў Польшчы. Перабіваецца падпрацоўкамі, шукае сталую працу і шмат піша ў фэйсбуку.
Чаму беларусы мусяць аб'яднацца вакол адной ідэі і якой цяпер, у 2023 годзе, мусіць быць гэтая ідэя? Ці магчыма прымірыць беларусаў і ўкраінцаў? Чаму стамляцца ад любові да людзей — нармальна? Ці магчыма перамагчы ПТСР і чаму чалавеку, які ўмее дапамагаць і рабіць добрыя справы, так цяжка знайсці працу сярод сваіх?
Пра гэта ды іншае размаўляем з Карынай Пацёмкінай у жывым эфіры Еўрарадыё.