Навукоўцы даведаліся, як з'явілася бульба

Бульба

Бульба

Сучасная бульба з'явілася каля 9 мільёнаў гадоў таму у выніку натуральнага скрыжавання продкаў таматаў і раслін роду Etuberosum на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі. Хоць гэтыя два віды разышліся каля 14 мільёнаў гадоў таму, праз 5 мільёнаў гадоў адбылося іх гібрыднае зліццё, што стала асновай для ўзнікнення першых клубненосных раслін. 

Навукоўцы з Кітая правялі маштабнае генетычнае даследаванне, прааналізаваўшы больш за 500 геномаў дзікіх і культурных відаў бульбы, і прыйшлі да высновы, што яго геном уяўляе сабой устойлівую камбінацыю спадчыннага матэрыялу ад абодвух продкаў.

Ключавой эвалюцыйнай перавагай бульбы стала здольнасць утвараць клубні, што забяспечыла выжыванне і размнажэнне без насення ў суровых умовах. Вучоныя вылучылі два асноўных гена: SP6A – атрыманы ў спадчыну ад таматаў і які адказвае за пачатак фарміравання клубняў, і IT1 – ад Etuberosum, які кантралюе рост падземных парасткаў. Адсутнасць любога з гэтых генаў рабіла б з'яўленне клубняў немагчымым, а іх спалучэнне стала асновай разнастайнасці бульбы, якая існуе сёння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.