Насту Дашкевіч затрымліваюць пры спробе высветліць лёс мужа

Насту Дашкевіч затрымліваюць пры спробе высветліць лёс мужа

У Ленінскім РУУС затрымліваюць Насту Дашкевіч, якая спрабуе высветліць лёс затрыманага мужа. Яна адправілася ў пастарунак у суправаджэнні журналістак Любові Лунёвай і Вольгі Давыдавай.

Наста паспела напісаць у Фэйсбук, што ім не даюць выйсці. У яе двое малых дзяцей. 

Змітра Дашкевіча, Арцёма Леўчанку і Сяргея Пальчэўскага брутальна затрымалі некалькімі гадзінамі раней, калі яны рабілі цяслярскія работы на кухні ў вядомага пісьменніка Уладзіміра Арлова.