Надвор’е на Вялікдзень будзе вельмі цёплым
Вясновы пейзаж Гродна / sportishka.com
Сіноптыкі прагназуюць ад +18 да +25 градусаў без ападкаў па ўсёй Беларусі. Уначы будзе +4 — +11, уначы і раніцай чакаецца слабы туман.
Прыемнае надвор'е захаваецца да серады. Затым, у сярэдзіне тыдня, зноў будзе холадна. Можа дайсці нават да мокрага снегу.