Надвор’е на суботу: у Беларусі будзе халаднавата, пройдуць дажджы

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні 6-11 метраў за секунду, у асобных раёнах з парывамі да 15-18 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-14 градусаў, удзень будзе ад 15 да 21 градуса цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.