Надвор’е на пятніцу: уначы замаразкі да -3
У бліжэйшыя суткі, 27 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
Уначы ў заходніх і цэнтральных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 4-9 метраў за секунду, удзень парывы да 12-14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-5 градусаў цяпла. У асобных раёнах краіны, а па Віцебскай і Магілёўскай абласцях на значнай частцы тэрыторыі на глебе і месцамі ў паветры прагназуюцца замаразкі да 0 — мінус 3 градусаў. Тэмпература ўдзень складзе 6-11 градусаў цяпла.
Па Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і па ўсходзе Мінскай вобласці сіноптыкі адзначаюць аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.