Надвор’е на панядзелак: да +17 градусаў, дажджы
У бліжэйшыя суткі, 28 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень пераважна па ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах — слабы туман. Вецер паўднёва-заходні ўмеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 8-13 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да 11-17 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.