Надвор’е на панядзелак: цёпла, пераважна без ападкаў

Толькі ўдзень у гранічных паўночна-ўсходніх раёнах сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмеркаваны.



Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-10 градусаў (месцамі слабыя замаразкі да 0 — мінус 1 градуса). Удзень чакаецца ад 16 да 22 градусаў цяпла (у паўднёва-заходніх рэгіёнах — да плюс 24 градусаў), перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.