Надвор’е на нядзелю: абвешчана штармавое папярэджанне
Умовы надвор’я на 7 ліпеня адпавядаюць аранжаваму ўзроўню небяспекі.
Прагназуецца пераменная хмарнасць. Па ўсходзе краіны кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай навальніцы. Вецер паўночны ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе плюс 11-17, па паўднёвым-усходзе да плюс 19, максімальная ўдзень будзе ад плюс 22 па паўночным захадзе да плюс 29 па паўднёвым усходзе, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.