Начальнікаў міліцыі Мінскай і Віцебскай абласцей памянялі месцамі

Начальнікаў міліцыі Мінскай і Віцебскай абласцей памянялі месцамі. Генерал-маёр міліцыі Віктар Сянько вызвалены ад абавязкаў начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама і прызначаны на аналагічную пасаду ў Віцебск. Генерал-маёр міліцыі Ігар Яўсееў вызвалены ад абавязкаў начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама і прызначаны начальнікам УУС Мінскага аблвыканкама.

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка, паведамляе БЕЛТА.
 

Нагадаем, Ігар Яўсееў (на здымках) раней быў намеснікам начальніка мінскай міліцыі (начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі). Ён запомніўся сваімі дзеяннямі падчас падзей Плошчы 2010 года і разгону маўклівых акцый лета 2011-га. На пасаду кіраўніка міліцыі Віцебскай вобласці Яўсеева прызначылі ў чэрвені 2012 года. Праз год ён стаў генерал-маёрам.

Нагадаем, восенню 2015 года ў Беларусі мусяць прайсці прэзідэнцкія выбары.

Здымкі з архіву. Фота: kp.by, nn.by