Нацбанк Беларусі рэкамендаваў банкам рэзка абмежаваць крэдытаванне
Гэтыя меры ўтрымліваюцца ў плане сумесных дзеянняў па структурным рэфармаванні эканомікі краіны.
Нагадаем, яго 10 кастрычніка зацвердзілі сумеснай пастановай урад і Нацбанк.
Як паведамляе партал tut.by, плануецца забеспячэнне да канца 2013-га крэдытавання эканомікі ў беларускіх рублях і замежнай валюце на валавой аснове ў суме не больш за 30 трлн рублёў у месяц (1% прыросту патрабаванняў банкаў да эканомікі ў месяц). Уключна з яе крэдытаваннем дзяржаўнымі банкамі ў межах вяртання раней выдадзеных крэдытаў і атрыманых мэтавых рэсурсаў урада (на жыллёвае будаўніцтва — 6 трлн на 2013 год), паменшаных на суму сродкаў, неабходных для паляпшэння ліквіднасці (згодна з графікам, узгодненым з Нацбанкам).
Раней з'явілася інфармацыя пра тое, што Нацбанк Беларусі мае намер з 1 студзеня 2014 года рэзка павысіць патрабаванні да капіталу банкаў, якія выдаюць спажывецкія крэдыты па высокіх працэнтных стаўках. Эксперты выказалі засцярогу, што дадзеныя меры паставяць крыж на экспрэс-крэдытах.