На выхадных у Мінску часткова закрыюць рух транспарту на дзвюх вуліцах

На выхадных у Мінску часткова закрыюць рух транспарту на дзвюх вуліцах

30 і 31 сакавіка мінскія вуліцы Кальварыйская і Гарадскі Вал часткова будуць закрытыя для руху транспарту, пішуць "Мінск-Навіны". У дзяржпрадпрыемстве "Сталічны транспарт і сувязь" гэта патлумачылі неабходнасцю заасфальтаваць вуліцу Кальварыйскую на ўчастку ад завулка Тучынскага да вуліцы Клары Цэткін (будзе перакрыты тралейбусны рух), а вуліцу Гарадскі Вал — ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай улучна са скрыжаваннем (будзе перакрыты рух для ўсіх відаў транспарту).

У сувязі з гэтым будуць змяняцца маршруты гарадскога пасажырскага транспарту.

Тралейбусы маршруту №13 з боку ДС "Сухарава-5" будуць ісці да станцыі метро "Пушкінская". Маршрут часова атрымае нумар №13Д "ДС "Сухарава-5" — ст.м. "Пушкінская".

Тралейбус №9 з боку ДС "Кунцаўшчына" будзе ісці толькі да вуліцы Гусоўскага. Тралейбусы паедуць ад вуліцы Панамарэнкі па праспекце Пушкіна, вуліцы Прытыцкага, Кальварыйскай, Гусоўскага, а назад — па вуліцы Гусоўскага, Харкаўскай і далей па маршруце. Два дні маршрут будзе называцца №9Д "ДС "Кунцаўшчына" — Гусоўскага".

Тралейбусы маршруту №14 з боку ДС "Масюкоўшчына" будуць даходзіць да прыпынку "Раманаўская Слабада". Іх маршрут пройдзе па вуліцах Ціміразева, Раманаўскай Слабадзе, Нямізе, а назад — па вуліцы Нямізе, Клары Цэткін, Ціміразева і далей па маршруце.

Тралейбусныя маршруты №№ 4, 7, 44 адмяняюцца.

Замест іх будуць арганізаваныя часовыя аўтобусныя маршруты:

— №7Т — па маршруце тралейбуса №7;

— №944 "Захад-3 — Вакзал" — замест тралейбуса №44. Аднак будзе зменены маршрут на ўчастку ад вуліцы Прытыцкага да вуліцы Бабруйскай — па вуліцах Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Няміга, Клары Цэткін у абодвух напрамках.

Аўтобусы маршрутаў № 40, 50С, 1212-ТК будуць рухацца наступным чынам:

— з боку вуліцы Кальварыйскай — па вуліцах Раманаўская Слабада, Гарадскі Вал, Валадарскага, праспект Незалежнасці і далей па маршрутах;

— у напрамку вуліцы Кальварыйскай — па вуліцах Мяснікова, Няміга, Кальварыйская і далей па маршрутах.

Аўтобусы маршрутаў №№ 23, 65, 74С будуць ісці да прыпынка "Раманаўская Слабада" наступным чынам:

— №№ 23, 74С — па праспекце Дзяржынскага, вуліцах Клары Цэткін, Кальварыйская, Раманаўская Слабадда, Няміга, з прыпынкамі "Музычны тэатр", "Станцыя метро "Фрунзенская", назад — па вуліцы Няміга і далей па маршрутах;

— №65 — па вуліцах Талстога, Маскоўская, Клары Цэткін, Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Нямігае, з прыпынкамі "Музычны тэатр", "Станцыя метро "Фрунзенская", назад — па вуліцы Нямізе і далей па маршруце.

Аўтобусы маршруту №57 на ўчастку ад вуліцы Янкі Купалы да праспекта Дзяржынскага паедуць па праспекце Незалежнасці, вуліцах Кісялёва, Максіма Багдановіча, Няміга, з прыпынкамі "Оперны тэатр", "Станцыя метро "Няміга". У зваротным напрамку яны пройдуць па вуліцах Клары Цэткін, Бабруйская, праспекце Незалежнасці, вуліцы Янкі Купалы, робячы ўсе прамежкавыя прыпынкі на змененым участку.

Пасажыры з праязнымі на тралейбус маюць права на праезд без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў №№ 7Т, 40, 46, 50С, 78, 944 на дубляваных і зачыненых участках.