На выезд з Беларусі ў Польшчу сабралася больш за 950 аўто

Чарга на мяжы, ілюстрацыйнае фота

Чарга на мяжы, ілюстрацыйнае фота / тг-чат ГраніцаBY

Пасля велікодных святаў на выезд з Беларусі ў краіны Еўрасаюза ўтварыліся заўважныя чэргі з легкавікоў.

У памежным пункце пропуску "Брэст" чаргі на выезд у Польшчу чакаюць 955 аўто. Як заяўляюць у Памежным камітэце Беларусі, за суткі чарга вырасла прыкладна ў восем разоў.

На мяжы з Літвой у "Каменным Логу" стаяць 39 легкавых аўтамабіляў,  ў "Беняконях" — 40.

Пасажырскі транспарт з Беларусі можа выехаць у краіны ЕС цяпер толькі ў чатырох памежных пунктах. На мяжы з Польшчай і Латвіяй дзейнічаюць па адным такім пункце, на мяжы з Літвой — два. Пасля ўвядзення абмежаванняў праехаць у ЕС на аўто з беларускімі нумарамі можна толькі праз "Брэст". Пры гэтым неабходна, каб за рулём быў уладальнік аўтатранспарту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.