На выбарах прэзідэнта Расіі прагаласаваў Эдуард Малафееў
Эдуард Малафееў / t.me/RusEmbassyMinsk
Знакаміты ў мінулым футбаліст і трэнер Эдуард Малафееў прагаласаваў на выбарах прэзідэнта Расіі. Дзеля гэтага ён прыйшоў на выбарчы ўчастак, арганізаваны ў Мінску.
У 1960-я Малафееў гуляў за зборную СССР па футболе і за мінскае "Дынама". Ён быў адным з найлепшых нападаючых у гісторыі клуба.
Сёння спартоўцы 81 год. Ён жыве ў Мінску і, як выявілася, па-ранейшаму з'яўляецца грамадзянінам Расіі.