На вуліцы Багдановіча ў Мінску змянілі схему дарожнага руху
Каб не было затораў.
У Мінску на вуліцы Багдановіча змянілі схему арганізацыі дарожнага руху, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Цэнтральнага РУУС сталіцы. Мэтай такіх зменаў з’яўляецца разгрузка ўчастка вуліцы ў раёне яе перасячэння з вуліцай Багдановіча.
Раней там было дзве паласы руху і калі на прыпынку грамадскага транспарту побач з Оперным тэатрам спыняліся аўтобусы і тралейбусы, які ішлі ў бок праспекта Машэрава, то рух усяго іншага транспарту па крайняй правай паласе быў паралізаваны. Цяпер жа замест дзвюх палос з’явіліся тры паласы руху. Гэта дазволіць патоку транспарту рухацца далей, нягледзячы на спыненне аўтобусаў і тралейбусаў.
Апроч таго, вырашылі і праблему правага павароту з вуліцы Старажоўскай на вуліцы Багдановіча. Цяпер там арганізавалі гэтак званы бесканфліктны выезд: калі аўтамабілі рухаюцца па Багдановіча і спыняюцца на святлафоры, транспарт з вуліцы Старажоўскай можа працягваць паварот направа. Раней кіроўцы, якія хацелі павярнуць са Старажоўскай направа, вымушаныя былі вельмі доўга чакаць дазвольнага сігналу з-за патоку машын па вуліцы Багдановіча.