На Віцебшчыне 3700 чалавек злавілі на працоўным месцы ў стане ап'янення

Праверка на працы / t.me/chervenby/
На Віцебшчыне з пачатку года 3700 чалавек злавілі на працоўным месцы ў стане ап'янення. З іх больш за 500 чалавек было звольнена, паведамляе Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.
Адзначаецца, што нецвярозых работнікаў выяўлялі "мабільныя групы". У іх склад уваходзяць "прадстаўнікі органаў нагляду і кантролю", цэнтраў гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, прафсаюзаў, Дзяржінспекцыі працы і ратавальнікі. У выніку праводзімых рэйдаў выяўлена больш за 4 тысячы "грубых парушэнняў заканадаўства".
Амаль год таму пра праблему п'янства на працоўным месцы выказаўся Аляксандр Лукашэнка. "Працверазіце іх там, каб больш не хацелася", — загадаў ён. Але, як часта бывае, нешта пайшло не так.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.