На вечары дружбы ў Душанбэ Рахмон частаваў Лукашэнку гранатам (фота)

На вечары дружбы ў Душанбэ Рахмон частаваў Лукашэнку гранатам (фота)

28 верасня ў Душанбэ адбудзецца саміт кіраўнікоў краін СНД. 

Напярэдадні ва ўрадавай рэзідэнцыі прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон арганізаваў вечар дружбы для кіраўнікоў дзяржаў і кіраўнікоў дэлегацый удзельнікаў пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, піша president.tj.

У ім прынялі ўдзел кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Кыргызстана Саранбай Жээнбекаў, прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў і прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.

Гасцям паказалі выставу прыродных дароў Таджыкістана. Там можна было пабачыць садавіну і гародніну, сухафрукты і мёд ды іншыя дарункі таджыкскай зямлі.

На адным з фатаздымкаў можна пабачыць, як Эмамалі Рахмон частуе Аляксандра Лукашэнку гранатам.