На US Open Азаранка і Хадад Мая прайгралі ў чвэрцьфінале парнага разраду
Беатрыс Хадад Мая і Вікторыя Азаранка / фота з інстаграма Беатрыс Хадад Маі / фота з Інстаграма Беатрыс Хадад Маі
У чвэрцьфінале парнага разраду на адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе Вікторыя Азаранка і Беатрыс Хадад Мая прайгралі і выбылі з далейшага спаборніцтва.
Беларуска-бразільскі дуэт саступіў нямецка-расійскаму тандэму Лаура Зігемунд / Вера Званарова — 7:5, 5:7, 4:6.
Далей супраць Зігемунд і Званаровай выйдзе амерыкана-бразільская пара Джэніфер Брэдзі / Луіза Стэфані.