На трасе Мінск — Гродна затрымалі кіроўцу з 3,8 праміле алкаголю ў крыві

На трасе Мінск — Гродна затрымалі кіроўцу з 3,8 праміле алкаголю ў крыві

Пагоню за кіроўцам па трасе Мінск — Гродна зладзілі супрацоўнікі ДАІ ўвечары 20 лютага. Прычынай стала тое, што каля Заслаўя мужчына не спыніўся пасля адпаведнага патрабавання інспектараў.

Як інфармуе БЕЛТА, кіроўца ўцякаў ад даішнікаў, пакуль ім не ўдаслося блакаваць яго аўтамабіль каля вёскі Байдакі. Затрыманы кіроўца вельмі ўпэўнена назваў ўсе пашпартныя звесткі. Але выявілася, што гэта звесткі не яго, а сваяка. Мужчына апынуўся 35-гадовым жыхаром Заслаўя, якога раней пазбавілі правоў на кіраванне транспартам.

Дарэчы, медагляд паказаў 3,8 праміле алкаголю ў крыві кіроўцы. Такое ўтрыманне характарызуецца як ступень цяжкага атручвання, у гэтым стане чалавек можа ўпасці ў кому.

Даішнікі склалі на ўцекача тры адміністрацыйныя пратаколы.