На Тайвані абрынуўся мост, па якім ехаў бензавоз
На Тайвані абрынуўся 140-метровы мост, па якім ехаў бензавоз. Як інфармуе taiwannews.com.tw, абломкі канструкцыі ўпалі на рыбакоў у лодках. Вядома пра два дзясяткі пацярпелых, амаль палова з іх — рыбакі. Інфармацыі пра загінулых няма, але ёсць шэсць зніклых без вестак (іх шукаюць пад абломкамі).
Здарэнне трапіла на відэа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.