На таргах у чацвер долар страціў адразу 6 капеек

Долары, ілюстрацыйнае фота
На таргах 13 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы курсы долара і еўра працягнулі каціцца ўніз.
Долар страціў адразу 6 капеек і апусціўся на мінімумальны паказчык за 4,5 месяца. Курс еўра панізиўся да мінімуму больш чым за паўгода. Затое курс расійскага рубля паказвае максімум за 5 месяцаў.
Вынікі валютных таргоў 13 лютага:
Долар ЗША: 3,2674 (-0,0622 / -1,87%);
Еўра: 3,4096 (-0,0209 / -0,61%);
Расійскі рубель: 3,5118 9+0,0333 / +0,96%);
Кітайскі юань: 4,4693 (-0,0844 / -1,85%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.