На таргах у Беларусі ў аўторак долар і еўра працягнулі рост

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 27 траўня зноў выраслі курсы ўсіх асноўных валют.

Долар "пацяжэў" амаль на капейку і вырас да максімуму амаль за тры тыдні. Курс еўра вырас больш чым на капейку і пераадолеў трохтыднёвы максімум. Курсы расійскага рубля і юаня павялічыліся не так заўважна.

Вынікі валютных таргоў 27 траўня:

Долары ЗША: 3,0178 (+0,0091 / +0,30%);
Еўра: 3,4202 (+0,0102 / +0,30%);
Расійскія рублі: 3,7594 (+0,0001 / +0,003%);
Кітайскія юані: 4,1826 (+0,0056 / +0,13%).

На таргах у Беларусі ў аўторак долар і еўра працягнулі рост
Курсы валют / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.