На таргах 18 красавіка долар у Беларусі патаннеў на 2 капейкі

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
На таргах 18 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара страціў больш за 2 капейкі і адкаціўся да месячнага мінімуму.
Затое расійскі рубель вырас і дэманструе максімальны паказчык за мінулы месяц.
Вынікі валютных таргоў 18 красавіка:
Долар ЗША: 3,0590 (-0,0224 / -0,73%);
Еўра: здзелак не было;
Расійскі рубель: 3,6800 (+0,0105 / +0,29%);
Кітайскі юань: 4,1341 (-0,0318 / -0,76%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.