На таргах 15 красавіка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / Reuters

На таргах 15 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара яшчэ крыху панізіўся — да мінімуму за чатыры тыдні.

Да тыднёвага мінімуму апусціўся курс еўра, а кітайскі юань асеў да мінімуму за 1 год і 9 месяцаў. Умацаваўся толькі расійскі рубель, які паказаў максімум за 11 дзён.

Вынікі валютных таргоў 15 красавіка:

Долары ЗША: 3,0827 (-0,0028 / -0,09%);
Еўра: 3,4422 (-0,0086 / -0,25%);
Расійскі рубель: 3,6618 (+0,0046 / +0,13%);
Кітайскі юань: 4,1880 (-0,0065 / -0,15%).

На таргах 15 красавіка ў Беларусі патаннелі долар і еўра
Курсы валют на 15 красавіка / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.