На сёння ў Беларусі сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне

На нядзелю, 26 ліпеня, у Беларусі сіноптыкі абвесцілі штармавое папярэджанне. Удзень у многіх раёнах краіны пры навальніцах магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду, месцамі — 21-24 м/с, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Ужо раніцай прайшлі залевы. Удзень яны працягнуцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Прагназуюцца навальніцы і нават град. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 23 да 29 градусаў вышэй за нуль, на ўсходзе краіны — да 30-35 цяпла, на захадзе — 19-22.


Здымак з архіву. Фота: Еўрарадыё