На сваё свята дэсантнік "пагуляў" на дзве крымінальныя справы
Іх пачалі на 21-гадовага дэсантніка ў Гродне за рабаванне і згвалтаванне.
Нагадаем, што ў суботу 2 жніўня адзначаўся Дзень дэсантніка.
Як паведамляе БЕЛТА, уначы 3 жніўня ў міліцыю патэлефанавала дзяўчына і паведаміла, што ў раёне вуліцы Даватара нецвярозы малады чалавек у цяльняшцы і блакітным берэце скраў у яе мабільны тэлефон. Дзяўчына супраціўлялася і падрапала нападніку твар. Міліцыя затрымала яго літаральна праз паўгадзіны пасля тэлефанавання.
Пазней у міліцыю звярнулася яшчэ адна пацярпелая, якая назвала прыкметы гэтага хлопца. Мяркуючы па паказаннях дзяўчыны, пасля першага нападу дэсантнік напаў на яе ў раёне вуліцы Катоўскага і, пагражаючы, згвалтаваў.
Фота — fotofact.net