На "суботнікі" ў Гомельскай вобласці сагналі каля 300 тысяч чалавек

Суботнік у Гомельскай вобласці

Суботнік у Гомельскай вобласці / t.me/gomel_region_gov

На "рэгіянальныя суботнікі" ў Гомельскай вобласці сагналі каля 300 тысяч чалавек. Гэтым пахваліліся мясцовыя ўлады.

Жыхары вобласці прыбіраюць вайсковыя помнікі, двары, аб'екты сацыяльнай інфраструктуры. Каля 500 чалавек працуюць на комплексе воінскай славы ў гонар аперацыі "Баграціён" у Светлагорскім раёне. Гэта члены БРСМ, Саюза жанчын, прафсаюзаў, Чырвонага Крыжа, МНС, вайсковыя службоўцы.

Сабраныя падчас суботніка сродкі плануюць накіраваць на рэканструкцыю комплексу. Яго адкрыццё запланаванае праз год, 23 чэрвеня 2026-га у гадавіну пачатку аперацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.