На станцыі метро "Уручча" ў Мінску на рэйкі зваліўся мужчына

На станцыі метро "Уручча" ў Мінску на рэйкі зваліўся мужчына

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Мінску на станцыі метро "Уручча". У 12.27 там на рэйкі зваліўся мужчына.

Папярэдне прычынай здарэння называюць тое, што ў 28-гадовага мужчыны рэзка пагоршылася пачуванне, перадае БЕЛТА. У прэс-службе метро кажуць, што прыкмет алкагольнага ап'янення ў мінчука не выяўлена.

Маладога чалавека вывелі з падземкі работнікі метрапалітэна.

Затрымкі ў руху цягнікоў ў метро гэтае здарэнне не выклікала.