На станцыі Гудагай было затрыманне за "абразу памежнікаў"
Гудагай / ostrovets.by
На чыгуначнай станцыі Гудагай у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці было затрыманне за "абразу памежнікаў". Па даных астравецкай міліцыі, здарэнне адбылося на мінулым тыдні. П'яны мужчына не толькі "абражаў супрацоўнікаў памежнай службы", але і "паводзіў сябе агрэсіўна". Яго затрымалі.
Што стала прычынай канфлікту, не ўдакладняецца. На мужчыну склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Відаць, яго ўжо судзілі.
Смаргонская памежная група пра інцыдэнт на станцыі Гудагай не паведамляла.