На сталічным праспекце Дзяржынскага павысілі хуткасць да 70 км/г
Новаўвядзенне фактычна пачало працаваць ад сёння.
На сталічным праспекце Дзяржынскага аўтамабілістам дазволілі рухацца з максімальнай хуткасцю 70 кіламетраў за гадзіну. Ужо сёння раніцай кіроўцы, якія праязжалі па гэтай магістралі, заўважылі, што дарожныя работнікі ўсталёўваюць знакі “Абмежаванне максімальнай хуткасці 70”. Гэта значыць, што новаўвядзенне пачынае працаваць ужо сёння, піша onliner.by
Знакі паспелі з’явіцца на ўчастку ад перасячэння праспекта з вуліцай Шчорса да перасячэння з вуліцай Алібегава. Плануецца, што ўчастак з такім рэжымам хуткасці будзе даходзіць да вуліцы Голубева, то бок ехаць з максімальнай хуткасцю можна будзе ад станцыі метро “Грушаўка” да станцыі “Пятроўшчына”.
Змяніць хуткасныя рэжымы ў бок павелічэння верхняй планкі сталічная ДАІ абяцала яшчэ сёлета ў сакавіку. Фактычна кіроўцы і рухаліся па гэтым адрэзку дарогі з хуткасцю 70 км/г, але цяпер новаўвядзенне ўзаконенае. Праўда, яшчэ не вырашаная праблема з усталяваннем агароджаў, каб утрымаць пешаходаў ад перасячэння дарогі ў недазволеных месцах і прымусіць іх карыстацца падземнымі пераходамі.