На праглядзе ў БАТЭ знаходзіцца форвард з Ямайкі (фота)

На праглядзе ў БАТЭ знаходзіцца форвард з Ямайкі (фота)

На праглядзе ў БАТЭ знаходзіцца форвард з Ямайкі Джэфрой Лэслі. Яму 25 гадоў, інфармуе прэс-служба футбольнага клуба. Больш нічога пра гэтага гульца невядома.

Лэслі ўжо ўдзельнічаў у трэніроўцы каманды ў Дудзінцы. У яго 42-гі нумар.

Як вядома, БАТЭ восенню выступіць у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Можна меркаваць, што робіцца спроба ўзмацнення нападзення. Як вядома, асноўны форвард каманды Віталь Радзівонаў нядаўна атрымаў траўму.

Фота: ФК БАТЭ

На праглядзе ў БАТЭ знаходзіцца форвард з Ямайкі (фота)