На пажары ў віцебскім інтэрнаце эвакуявалі 20 чалавек (фота)
Найбольш верагоднай версіяй называецца кароткае замыканне электраразеткі.
12 студзеня каля 14-й гадзіны ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у інтэрнаце Віцебскага маторарамонтнага завода.
Як паведамляе прэс-служба МНС, на месцы ратавальнікі пабачылі дым, які ішоў з пакоя на другім паверсе. Таксама нязначнае задымленне назіралася на лесвічных клетках вышэйшых паверхаў.
Уладальніца пакоя ў момант з'яўлення агню знаходзілася на працы. Ратавальнікі разам з адміністрацыяй інтэрната эвакуявалі 20 чалавек з вышэйшых паверхаў. Пацярпелых няма.
Пажар удалося ліквідаваць у лічаныя хвіліны. У выніку ў пакоі толькі закураная сцяна.
Асноўнай верагоднай прычынай называюць кароткае замыканне электраразеткі.

Фота — mchs.gov.by