На пажары ў мінскай лазні эвакуявалі 19 чалавек
  Пажар у мінскай лазні / mchs.gov.by
24 лютага ў 12:08 мінскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у парыльні лазні па вуліцы Мар'еўскай.
Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі не пабачылі вонкавых прыкметаў пажару. А разведка паказала, што ў парыльным памяшканні на першым паверсе трохпавярховага будынка загарэася драўляная ашалёўка. Плошча пажару склала 15 квадратных метраў.
Супрацоўнікі МНС эвакуявалі з лазні 19 чалавек. Пацярпелых няма. Пажар ліквідаваны ратавальнікамі.
Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што загаранне адбылося ад перакалу электрапечкі.