У нядзелю сіноптыкі абяцаюць мокры снег і дождж

Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, месцамі чакаецца моцны мокры снег. Днём у многіх раёнах пройдзе кароткачасовы мокры снег, перадае БЕЛТА. Месцамі прагназуецца мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Уначы і зранку ў асобных раёнах магчыма наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд.

Вецер будзе паўднёва-заходнім 7-12 метраў за секунду з парывамі да 17-22 метраў за секунду, месцамі — з парывамі да 25 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -4 да +2 градусаў, удзень чакаецца ад 1 градуса марозу да 4 градусаў цяпла.

Фота — delfi.ee