На наступным тыдні ў беларусаў будуць толькі два працоўныя дні

Адпачынак, ілюстрацыйнае фота

Адпачынак, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Бліжэйшыя пару тыдняў беларусаў чакае шмат выходных.

У апошнія дні красавіка выходнымі будуць тры дні — з 27-га па 29-га. Гэта звязана з Радаўніцай.

Праўда, працоўнай будзе субота, 26 красавіка — адпрацоўка за панядзелак.

Затое наступны працоўны дзень будзе толькі 30 красавіка, гэта серада. Чацвер, 1 траўня, будзе выходным у гонар Дня працы. У пятніцу, 2 траўня, зноў давядзецца выйсці на працу.

Атрымліваецца, што за тыдзень працоўнымі будуць толькі два дні з перапынкам паміж імі.

А потым праз тыдзень беларусаў чакаюць яшчэ адны вялікія выходныя: 9 траўня прыыпадае на пятніцу. Гэта значыць, што адпачываць можна будзе тры дні — з 9 па 11 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.