На "Нафтане" затрымалі дзесяць чалавек
На "Нафтане" / gazeta.naftan.by
У Наваполацку на нафтаперапрацоўчым заводзе "Нафтан" (а таксама на "Паліміры") затрымалі дзесяць чалавек, піша "Наша ніва". Ім прысудзілі адміністрацыйны арышт — ад 10 да 30 сутак. Судзілі за рэпосты "экстрэмісцкіх" інтэрнэт-рэсурсаў і "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў".
Пра гэта паведаміў афіцыйны закрыты канал завода. У ім анансуецца звальненне затрыманых. А некаторым з іх пагражаюць крымінальнай справай.