На мяжы з Украінай учыніў самагубства беларускі вайсковец
Памежнік, ілюстрацыйнае фота / sb.by
На ўчастку памежнай заставы "Дзівін" Пінскага памежнага атрада 10 жніўня знайшлі цела вайскоўца з прыкметамі суіцыду, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.
Юнак 2005 года нараджэння быў прызваны на тэрміновую службу сёлета ў красавіку. Па службе ён характарызаваўся станоўча.
Папярэдне паведамляецца, што прычына самагубства тлумачыццца асабістымі абставінамі і не звязаная з вайсковай службай.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.