На мінскі “Крышталь” узялі начальніка службы бяспекі з фальшывым дыпломам

На мінскі “Крышталь” узялі начальніка службы бяспекі з фальшывым дыпломам

Былы начальнік аддзелу бяспекі і рэжыму мінскага завода “Крышталь” выкарыстаў падроблены дыплом аб адукацыі. Гэта высветлілася падчас праверкі, якую зладзіў аддзел барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Ленінскага РУУС Мінска.

Па інфармацыі прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама, пачаc уладкавання на працу мужчына падаў дыплом Маскоўскага дзяржаўнага адкрытага ўніверсітэта, бо асноўным патрабаваннем для гэтай пасады была наяўнасць вышэйшай адукацыі. Праваахоўнікі накіравалі запыт у Расію і высветлілася, што мужчына не вучыўся ў гэтым універсітэце, а выдадзены дыплом не значыцца ў рэестрах.

Раней гэты грамадзянін працаваў у “Белрыбе” і на Камароўскім рынку, у аддзелы кадраў якіх таксама падаваў свой дыплом. Дакумент выявіўся падробным і мужчыну прыцягнулі да адказнасці паводле ч.1, ч.2 арт.380 КК (падробка, выкарыстанне або збыт падробных дакументаў, штампаў, пячацяў, бланкаў).

Паводле рашэння суда, былы начальнік службы бяспекі “Крышталя” прызнаны вінаватым і абавязаны выплаціць 16 мільёнаў старых беларускіх рублёў.