На мінскай плошчы Багушэвіча будзе мяняцца схема дарожнага руху

На мінскай плошчы Багушэвіча будзе мяняцца схема дарожнага руху

У сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі метро ў Мінску ў раёне плошчы Францішка Багушэвіча будзе мяняецца арганізацыя дарожнага руху па вуліцы Клары Цэткін. Пра змены ў схемах руху Дзяржаўтаінспекцыя будзе паведамляць загадзя, інфармуе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Таксама Дзяржаўтаінспекцыя раіць кіроўцам па магчымасці выбіраць такія маршруты, каб не праязджаць праз гэты ўчастак, бо там могуць здарацца праблемы з рухам.

Будаўніцтва трэцяй, “зялёнай” лініі мінскага метро ўжо стала прычынай закрыцця шэрагу вуліц. На сёння перакрытая вуліцы Сухая і Мельнікайтэ — у гэтым раёне будуюць станцыю “Юбілейная плошча” і тупік для цягнікоў. Болей за год была перакрытая вуліца Жукоўскага, у раёне якой будуюць станцыю “Кавальская слабада”.

Першыя чатыры станцыі новай галінкі метро плануюць адчыніць у 2018-2019 гадах.

Фота з архіву