На матч "Крумкачы" — "Нёман" прадалі 1834 квіткі, у пратаколе — 1500 чалавек

На матч "Крумкачы" — "Нёман" прадалі 1834 квіткі, у пратаколе — 1500 чалавек

На матч 2-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе "Крумкачы" — "Нёман" (2:1) прадалі 1834 квіткі (па дадзеных аператара  bileti.by), а ў пратаколе пасля гульні было пазначана... 1500 чалавек. Пры гэтым яшчэ не ўлічаныя ўладальнікі сезонных абанементаў, піша "Прессбол".

Адзначым, што ўмяшчальнасць стадыёна ФК "Мінск", дзе праходзіў згаданы матч, складае 3000 чалавек. Адна з трыбун (большая) была запоўненая, шмат людзей стаялі, трыбуна насупраць (меншая) была амаль пустая. Цікава, як пракаментуе сітуацыю Беларуская федэрацыя футбола.