На Магілёўскім мясакамбінаце кралі мяса і вывозілі ў Расію

Магілёўскія праваахоўнікі паведамляюць пра чарговую крымінальную справу на мясцовым мясакамбінаце. Чалец назіральнай рады, як піша interfax.by, краў мясную прадукцыю з прадпрыемства і з дапамогай сына прадаваў яе ў Расію.

Міліцыя пачала крымінальную справу, падазраваных затрымалі. Высвятляецца датычнасць іншых асобаў да да супрацьпраўных дзеянняў.

Раней пракуратура Магілёўскай вобласці пачала крымінальную справу на намесніка дырэктара гэтага ж мясакамбіната. Яго падазраюць у злоўжыванні ўладай. Ведаючы, што адна з фірмаў мае дэбіторскую запазычанасць перад мясакамбінатам, ён падпісваў дадатковыя пагадненні да кантракту, што павялічвала тэрміны аплаты пастаўленай прадукцыі. Праўда, фірма ўсё адно не аплочвала пастаўкі мяса. Агулам было пастаўлена неаплочанай прадукцыі на 9 мільярдаў рублёў.

Фота — mogmk.all.biz