На Гродзеншчыне міліцыя лавіла п'яных работнікаў АПК

Міліцыя патрабуе ад работнікаў быць цвярозымі на працы / t.me/trkgrodno/
У Гродзенскай вобласці міліцыя правяла "маштабныя рэйды на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу". 7 красавіка на працоўных месцах злавілі ў нецвярозым стане 8 работнікаў.
Рэкардсменам аказаўся вартаўнік аднаго з прадпрыемстваў Воранаўскага раёна. Алкатэстар паказаў у яго 3,2 праміле. На другім месцы работнік прадпрыемства з Іўеўскага раёна — 2,98 праміле.
Усіх выяўленых парушальнікаў чакае пакаранне. Міліцыя патрабуе ад працадаўцаў узмацнення кантролю за дысцыплінай, а ад работнікаў — быць цвярозымі на працы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.