На Гродзеншчыне аўтамабіль насмерць збіў хлопца, які галасаваў на дарозе
Кампанія ў аўто ехала па выпіўку ў краму на АЗС.
Трагічнае аўтаздарэнне адбылося ўвечары 14 лютага пад Зэльвай на Гродзеншчыне. Як паведамляе БЕЛТА, аўтамабіль насмерць збіў маладога чалавека, які галасаваў на дарозе.
Хлопец спрабаваў спыніць спадарожную машыну. Аўтамабіль, які наехаў на яго, выскачыў з сустрэчнай паласы. У ім знаходзіліся 3 чалавекі, якія ехалі па выпіўку ў краму на АЗС.
Мяркуецца, што Renault выехаў на сустрэчную паласу, бо яго кіроўца быў нецвярозы. Сам аўтамабіль пасля таго, як збіў чалавека, заехаў у кювет.
Ілюстрацыйнае фота — tsn.ua