На дне ракі Сож у Гомелі знайшлі чэрап бізона
Нечаканая знаходка / vk.com/gomel_osvod
На дне ракі Сож у Гомелі знайшлі чэрап бізона. Вадалазы выратавальнай станцыі "Заходняя" заўважылі яго пры правядзенні планавых заняткаў, піша sb.by.
На адным з участкаў рачнога дна, прыкладна ў сарака метрах ад берага, ёсць яма, глыбіня якой дасягае дзевяці метраў. Гэта робіць яе зручнай для трэніровачных спускаў. Удача ўсміхнулася пачаткоўцу вадалазу-выратавальніку Максіму Пікурыну. На дне ён убачыў дзіўны прадмет і вырашыў падняць яго на паверхню. Высветлілася, што гэта частка чэрапа старажытнай жывёлы. Знаходку перададуць у мясцовы музей.