Навукоўцы паказалі часткі тысячагадовай сцяны старадаўняга Мінска

Яе зробяць часткай музейнай экспазіцыі

Яе зробяць часткай музейнай экспазіцыі / Официальный канал Института истории НАН Беларуси

Апублікаваныя першыя фотаздымкі часткі тысячагадовай сцяны старадаўняга Мінска, які знаходзіўся на рацэ Менцы, паведамляе канал Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Цяпер праводзяцца комплексныя даследаванні фрагментаў, а таксама работы па кансервацыі і стабілізацыі археалагічнай драўніны.

Пасля канструкцыю збяруць для далейшага выкарыстання ў музейнай і турыстычнай сферах.

Учёные показали части тысячелетней стены древнего Минска

Раней Еўрарадыё паведамляла, што на гарадзішчы на Менцы плануюць адкрыць археалагічны музей пад адкрытым небам.

Дзякуючы раскопкам на Менцы навукоўцы ўстанавілі, што Мінску больш за 1000 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.