На даўгіх выходных ДАІ працуе ва ўзмоцненым рэжыме
Інспектары будуць сачыць за датрыманнем хуткасных рэжымаў, за манеўрамі пры абгоне, а таксама за тым, каб кіроўцы былі цвярозымі.
Дзяржаўтаінспекцыя падчас працяглых першатравеньскіх выходных надасць асаблівую ўвагу выкананням правілаў дарожнага руху ў месцах масавага адпачынку, паведамляе БЕЛТА.
Таксама інспектары возьмуць пад кантроль дарогі, па якіх грамадзяне едуць на лецішчы, у вёскі і ў месцы адпачынку: супрацоўнікі ДАІ будуць сачыць за датрыманнем хуткасных рэжымаў, правілаў абгону і манеўравання, а таксама звернуць увагу на выкарыстанне рэмняў бяспекі і пракантралююць кіроўцаў у стане алкагольнага ап’янення.
Фота з архіву