На даішніка, які затрымаў кіроўцу-бяспраўніцу, накінуліся яе п'яныя сябры

Супрацоўнікі гомельскай ДАІ ўначы спынілі 27-гадовую жанчыну за рулём "Форда". Як піша "Комсомольская правда", зусім нядаўна гэтую жыхарку Лоева штрафавалі за кіраванне аўто без правоў. А яшчэ раней жанчыну шэсць разоў штрафавалі за такое ж парушэнне.

Калі міліцыянты пачалі чарговы раз складаць пратакол на жанчыну, яна па тэлефоне выклікала сабе падмогу — сяброў, да якіх ехала. Мужчыны выйшлі на праезную частку і запатрабавалі адпусціць іх знаёмую. Міліцыянт запатрабаваў, каб завадатар канфлікту сеў у службовы аўтамабіль, але той пачаў хапаць супрацоўніка за форму. Яшчэ два "абаронцаў" паспрабавалі зняць куртку з міліцыянта, парваўшы яе.

У выніку на жанчыну склалі пратакол. А мужчын пасля агляду даставілі ў аддзел міліцыі, дзе іх затрымалі і пачалі крымінальную справу.

Фота — telegraf.by